Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Белорусский язык

ЛІНГВІСТЫЧНЫ КОНКУРС
11 клас
Заданне 1. Запішыце па дзве пары слоў, якія складаюцца з аднолькавай колькасці гукаў, але адрозніваюцца:
           
            1) адным гукам
            2) двума гукамі
            3) усімі гукамі
            4) парадкам размяшчэння гукаў


Заданне 2. Размяркуйце па групах: 1) словы з націскам на першым складзе, 2) словы з націскам на другім складзе, 3) словы з націскам на апошнім складзе.
Перчыць, пурпур, наглуха, дазвання, упрысядкі, крывізна, статуя, рукавы, дазіметр, нікуды, пасквілянт, крапіўніца.
Заданне 3. Пастаўце адпаведную лічбу: фразеалагізм – 1, прыказка – 2, прымаўка – 3, афарызм – 4.
1. На сваім сметніку і певень гаспадар.
2. Сядзець склаўшы рукі.
3. Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш.
4. Хлеб на стале, рукі свае.
5. Баязліваму і корч мядзведзь.
6. Гуслям, княжа, не пішуць законаў.


Заданне 4. Знайдзіце перыфразы. Растлумачце іх сэнс і стылістычныя функцыі кожнай перыфразы.
1.Будзе ўзнімацца ў вяках вобраз грознага помніка за раны роднае зямлі. 2.Многа салодкага кораню апрацоўвае Жабінкаўскі завод. 3.Мова Сервантэса гучыць на радзіме Скарыны.
Заданне 5. Запішыце словаўтваральныя рады, вызначце словаўтваральныя сродкі.
Працавітасць - ...; гасціннасць - ...; перабольшаны - ...; чырванаваты - ...
Заданне 6. Запішыце словазлучэнні па-беларуску:
жёсткий вагон, жёсткие условия, жёсткая кожа, жёстко спать, закрыть рот рукой, закрыть ворота, закрыть глаза.
Заданне 7. Знайдзіце памылкі і запішыце правільна
Падараваў траім сёстрам, абодвум дзяўчынкам, з дваіма сынамі, купілі дваццаць адны нажніцы, адсутнічаў трое дзён, займаўся з траімі настаўніцамі.
Заданне 8. Прааналізуйце наступны сказ: вызначце часткі сказа, пранумаруйце іх, укажыце віды сувязі паміж часткамі, складзіце схему.
Касцы расходзяцца па гаку,
Нібы ідуць яны ў атаку,
І жыва менцяць свае косы;
І ткуцца здольныя пракосы,
Лажацца роўнымі радамі,
А за касцом двума слядамі
Адбіткі ног яго кладуцца,
А косы свішчуць і смяюцца.
                                               Якуб Колас


Заданне 9. Адзначце схему, якая адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў сказе.
А. Не раз на жальбы Міхала ляснічы так казаў бывала што ж? Добры конь і цягне дужа і не пускаў Міхала з гужа
            1) “П, - а: - П”.                       4) А: “П!” – а.
            2) “П, - а, - п”             5) А: “П”, - а.
            3) А: “П?” – а.
Б. Па тэлевізары паказвалі аднаго механізатара з Літвы. Ён згубіўся ў вайну і шукае сваіх гаварыла суседцы Вольга Васільеўна і асцярожна дадала вельмі падобны на твайго мужа-нябожчыка
            1) “П, - а, - п”.                       4) А: “П”, - а.
            2) “П, - а: - П”.                       5) “П”, - а: - “П”.
            3) “П, - а. - П”.
В. Навошта ты так сказаў Янка няўжо чалавек не мае права хоць у думках пабыць шчаслівым
            1) “П, - а, - п”.                       4) “П? – а. – П?”
            2) “П? – а, - п?”                     5) “П?” – а. – “П?”
            3) “П? – а: - П?”
Г. Спачатку трэба самому навучыцца працаваць сказаў Павел а тады ўжо марыць пра пасады і другіх вучыць
            1) “П, - а. – П”.                      4) “П, - а: - П”.
            2) “П,” – а. – “П”.                  5) “П, - а, - П”.
            3) “П, - а, - п”.
Заданне 10. Што неабходна адказаць студэнту, каб атрымаць станоўчую адзнаку?
            Прафесар амерыканскага ўніверсітэта пытаецца ў беларускага студэнта:
-          -- Што, на Вашу думку, больш за ўсё перашкаджае правільнаму вымаўленню слоў нашай мовы?
-          -- Без усякага сумнення – гэта жуйка, -- усміхнуўся вучань.
А што перашкаджае правільнаму вымаўленню гукаў і слоў у сучаснай беларускай літаратурнай мове? Прывядзіце ўласныя прыклады (да 5 прыкладаў).
 

Разделы сайта