Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Белорусский язык

 
ЛІНГВІСТЫЧНЫ КОНКУРС
10 клас
1. Выпішыце толькі тыя словы, якія ілюструюць асобныя спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай на фанетычным узроўні.                         
Стол, вуаль, голуб, дзякуй, двойка, паўстанне, яма, дубовы, конь, восень, сем, вуда.
2. Спішыце і пастаўце націск у словах.
Аер, фурманка, цэмент, арахіс, туніка, азбест, генезіс, жалюзі, дзічына, індустрыя.
3. Устанавіце адпаведнасць паміж словам і спосабам яго ўтварэння.
А. Пакланенне.                                        1) Прэфіксальны спосаб;
Б. Словаўжыванне.                                  2) словаскладанне;
В. Надброўны.                                         3) суфіксальны спосаб;
Г. Распаліць.                                            4) асноваскладанне;
Д. Валошкавы.                                         5) прэфіксальна-суфіксальны
Е. Загусцець.                                          
4. Запішыце, як адным словам у беларускай мове называюць:
  1. парное молоко
  2. заливной луг
  3. горшок с узким горлом
  4. красный угол
  5. второй завтрак


5. Чаго жадаюць беларусы, калі выкарыстоўваюць наступныя выразы? Запішыце.
Каб дзяды не ведалі бяды, а ўнукі – мукі.
Пажаданне ...
Каб было і ў місцы, і ў калысцы
Пажаданне ...
Каб па вас хвала па ўсяму свету гула
Пажаданне ...
Хай яно на сухі лес
Пажаданне ...
6. Устанавіце адпаведнасць паміж афарызмамі і іх аўтарамі.
а) Каханне і веру не трэба ўсім выстаўляць напаказ – душу чуе толькі неба.
б) Не шукай ты шчасця, долі на чужым далёкім полі.
в) Край наш – дзівосны прыстанак загадак і цудаў.
г) Што мне Вена, Мадрыд, што мне Лондан туманны, больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы.
д) Не народ для ўрада, а ўрад для народа.
1)      А.Лойка
2)      М.Гусоўскі
3)      Я.Купала
4)      В.Дунін-Марцінкевіч
5)      К.Каліноўскі


7. Вызначце, якой часцінай мовы з’яўляецца слова як у дадзеных сказах.
  1. Адказаў як мае быць.
  2. Як я рады: ты адказаў выдатна.
  3. Як адказаць на гэта пытанне?
  4. Ну як не адказаць на такое простае пытанне!
  5. Я ўжо ведаў адказ, як прачытаў пытанне.


8. Займеннікі ніхто і ўсе – антонімы. Уявіце сабе такую маўленчую сітуацыю, у якой яны аказаліся б сінанімічнымі. Запішыце 3 такія сказы.
9. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.
1)      Я веру (...) людзі створаны для шчасця.
2)      Маладосць (...) краіна дзіўных сноў, куды вяртацца хочацца ізноў.
3)      Вулачка расступілася (...) адкрываючы вачам неба і шырокі двор пад ім.
4)      Жыццё (...) што машына.
5)      Гродна (...) адзін з самых прыгожых гарадоў Беларусі.
6)      “Палеская хроніка” Івана Мележа (...) твор пра найбольш перажытае, пра самае блізкае сэрцу пісьменніка.
7)      Гаспадарку весці (...) не кашу есці.
8)      Хмары не будзе (...) гром не ўдарыць.


10. Размясціце ў правільнай паслядоўнасці сказы, каб атрымаўся тэкст. Вызначце стыль і тып тэксту.
1.         Вясной абуджаецца, абнаўляецца і напаўняецца жыватворнай сілай прырода.
2.         І канечне ж шчымліва-журботная пара ўвядання і замірання ў прыродзе, пара жоўтага лістападу і развітальных птушыных выраяў стала сімвалам старасці.
3.         І гэта па аналогіі адпавядае маладому ўзросту чалавека.
4.         Звыкшыся з такой аналогіяй, людзі зрабілі вясну сімвалам маладосці, яе іншасказальна-вобразным абазначэннем.
5.         Гэтакім жа самым чынам лета з яго даспелым буйнатраўем і наліваннем пладоў зрабілася сімвалічным вобразам сталага чалавечага веку.
 
 
 

Разделы сайта