Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Белорусский язык

ЛІНГВІСТЫЧНЫ КОНКУРС
9 клас
1. Выпішыце словы, якія з’яўляюцца прыкладамі фанетычных асаблівасцей беларускай літарартурнай мовы ў параўнанні з рускай
Квецень, конскі, столік, вазон, купіна, судзейскі, лодка, одум, оперны, збожжа, посуд, істота, на небе, акцёрскі, малпа, вішняк, ветразь, шаўковы, воблака.
2. Спішыце і пастаўце націск у словах                                                                         
Відарыс, генезіс, запыт, ракушка, параліч, прыяцель, клюшня, дыхальны, газіраваны, аер.
3. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх сінтаксічнай роляй у сказах                              
а) Вучні былі на сёмым небе ад шчасця.                                        1) азначэнне
б) Неба дзень пры дні было зацянута хмарамі.                             2) акалічнасць
в) За рэчкай было поле як ахапіць вокам.                                        3) дапаўненне
г) У Язэпа крыху адлягло ад сэрца.                                                             4) дзейнік
                       5) выказнік
4. Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і колькасцю прыставак і суфіксаў у іх.
А. Назаўжды.                                                1) Няма прыставак, два суфіксы;
Б. Назалянне.                                                2) дзве прыстаўкі, тры суфіксы;
В. Назапасіць.                                               3) адна прыстаўка, няма суфіксаў;
Г. Назагінаць.                                                4) адна прыстаўка, два суфіксы;
                                                           5) дзве прыстаўкі, два суфіксы.
5. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.              
Маленький перепелёнок, сломанная прялка, женили на нелюбимой, читать про себя, быстрее всех, в трёх километрах от нас.
6. Адзначце нумары слоў, якія пішуцца разам.
  1. Не...давяраць людзям
  2. Не...дапісаны радок
  3. Не...засеянае жытам поле
  4. Мне не...здаровіцца
  5. Ня...выказаныя словы
  6. Не...асушанае балота
  7. Не...напісанае мною пісьмо
  8. Карціна не...намалявана
  9. Не...куплены, а зроблены сваімі рукамі падарунак
  10.  Бабуля пачала не...дабачваць


7. Запішыце лічбы словамі                                                                                  
Праехаць каля 600 кіламетраў; працаваць з 4 вучнямі; нарадзіўся ў 2004 годзе; сустрэцца на 235 кіламетры; самалёт з 243 пасажырамі.
8. Суаднясіце тыпы аднасастаўных сказаў
1. Гуртам працаваць весялей                                   а) пэўна-асабовыя;
2. Ні месяца ні зорак не відаць.                    б) няпэўна-асабовыя;
3. Каму, Максімка, хочаш напісаць?                       в) абагульнена-асабовыя;
4. Цудоўная марозная раніца.                                 г) безасабовыя;
5. Спяваюць дзесьці за ракой.                      д) назыўныя
6. Пажывеш – усяго нажывеш.
7. Люблю мой край, старонку гэту.
8. Дарогу праз лес праехалі непрыкметна.
9. На сэрцы весела і хочацца спяваць.
10. Восеньская ноч.


9. Вызначце стыль і тып тэксту. Адказ абгрунтуйце.
            То ж слухайце, калі маеце ахвоту.
            Была ў пана дачка Аміля. Бялявенькая такая, маладзенечкая, жвавая. Такое вясёлае дзяўчыны за свой век я яшчэ не бачыў. Як званок які: вечна, бывала, у песнях ды ў кветках. А душы такой добрай!
            Любіла пужаць мяне. Падкрадзецца спадцішка ды скок мне на плечы. Я, ведама, злякаюся, а яна – адскочыць і смяецца.
10. Запішыце назвы наступных вершаў, імёны і прозвішчы аўтараў.


        1) Не забыць, як падвялы аер
      На памытай падлозе пахне,
      Як у студню цыбаты асвер
      Запускае руку да пахі.
   2) Я не ганю землі чужыя, -
      Хай іх сонца не абміне.
      Толькі б дзе за морам ні жыў я,
      Беларусь мая снілася мне.
3)      Бывай, абуджаная сэрцам,
      дарагая.
      Чаму так горка, не магу я
      зразумець.
4)      Чуецца гоман мне спелае нівы,
      Ціхая жальба палёў,
      Лесу высокага шум-гуд шчаслівы,
      Песня магутных дубоў.
 
 

Разделы сайта