Мэта, задачы і функцыі Установы адукацыі (на аснове Статута дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №1 г. Кіраўска», зацверджанага рашэннем Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта 14.04.2008 №4-27 (у рэдакцыі рашэння 15.12.2015 №28-21)
Мэта дзейнасці Установы адукацыі:
фарміраванне ведаў, уменняў, навыкаў і інтэлектуальнае, маральнае, творчае і фізічнае развіццё асобы навучэнца.
Задачы:
духоўна-маральнае і фізічнае развіццё асобы навучэнцаў;
падрыхтоўка іх да паўнацэннага жыцця ў грамадстве;
авалоданне навучэнцамі асновамі навук, дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, навыкамі разумовай і фізічнай працы;
фарміраванне маральных перакананняў, культуры паводзін, эстэтычнага густу і здаровага ладу жыцця, гатоўнасці да самастойнага жыццёвага выбару, пачатку працоўнай дзейнасці і працягу адукацыі.
Функцыі:
адукацыйная, якая ўключае ў сябе навучанне і выхаванне навучэнцаў (выхаванцаў);
забеспячэнне аховы іх жыцця і здароўя;
задавальненне патрэбы навучэнцаў (выхаванцаў) у атрыманні дадатковай адукацыі;
арганізацыйная, якая прадугледжвае арганізацыю адукацыйнага працэсу, у тым ліку распрацоўку вучэбнага плана і раскладу заняткаў;распрацоўку і зацвярджэнне гадавога плана работы;распрацоўку і прыняцце лакальных актаў;
кіраўнічая, якая ўключае ў сябе кіраванне ўстановай;
гаспадарча-эканамічная, якая ўключае ў сябе кіраванне замацаванай за Установай маёмасцю;
ажыццяўленне фінансава-гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказанне платных адукацыйных паслуг;
развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ў межах, замацаваных за школай бюджэтных і ўласных сродкаў.
разгарнуць » / « згарнуць